Прырода таксама баіцца агню
У апошнія дні тэмпература паветра адчувальна вырасла, і лета можна сапраўды называць летам. Добрае надвор'е - для многіх знак, каб выбрацца на прыроду, адпачыць з сям'ёй, развесці вогнішча, прыгатаваць шашлыкі. Аднак, здавалася б, бяскрыўднае развядзенне вогнішчаў у лесе або паблізу яго можа абярнуцца трагедыяй не толькі для адпачывальнікаў, але і для самой прыроды.
Каб выключыць верагоднасць ўзнікнення лясных пажараў, у многіх раёнах ўводзяцца абмежаванні на наведванне ляснога масіва: пры надыходзе пажаранебяспечнага перыяду ў лесе не тое што нельга разводзіць вогнішчы, там увогуле нельга знаходзіцца і заязджаць на аўтатранспарце. Парушальнікі гэтай забароны могуць быць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці.
Лясныя пажары не абяцаюць нічога добрага ні чалавеку, ні насельнікам лесу, ні навакольнаму асяроддзю. Гарачае сухое надвор'е можа прывесці да распаўсюджвання агню на вялікую плошчу. І толькі ад нашай свядомасці залежыць, ці зможам захаваць "лясное багацце". Для гэтага неабходна кіравацца пэўнымі правіламі.
МНС нагадвае:
– выконвайце рэкамендацыі па наведванні ляснога масіва – калі у вашым раёне ўведзены забароны, адмоўцеся ад наведвання лесу. Выберыце для адпачынку пляжы ля вадаёмаў і рэк, паркі і лесапаркі;
- памятайце, што ў выпадку знішчэння альбо пашкоджання лесу ў выніку неасцярожнага абыходжання з агнём, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры адказнасць прадугледжана Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь;
- калі вы ўсё ж адправіліся ў лес - паклапаціцеся пра яго бяспеку: не кідайце падпаленыя запалкі, недакуркі, шкляныя прадметы, не разводзьце вогнішча ў густых зарасніках і хвойным маладняку, а таксама ў ветранае надвор'е;
- калі вы сталі сведкам ляснога пажару, неадкладна патэлефануйце па тэлефоне 101 або 112. Калі ачаг невялікі, паспрабуйце яго патушыць самастойна. У выпадку развіцця пажару неадкладна пакіньце месца, зачыніце рот і нос тканінай, паспрабуйце выйсці на дарогу або прасеку, паляну, да берага ракі, у поле.