Полька-Янка
(танец-гульня для малых)
1. Усе за ручкі сябра ўзялі,
Хутка парачками сталі.
Раз, два, тры, чатыры, пяць,
Будзем польку танцаваць.
Прыпеў: Закружыліся хутчэй,
Ўсім нам стала весялей (2 разы)
2. Будзем мы с табой дружыць,
Па далоньках гучна біць
І вось так, і вось так,
Па далоньках гучна біць.
3. Як не будзем мы мірыцца
Будзем пальчыкам сварыцца,
І вось так, і вось так,
Будзем пальчыкам сварыцца.
4. Нашы ручки, патанцуйце, (ліхтарыкі)
Ну, а дзеткі пастаяць.
Хутка разам уцякайце...
Выхавацель: Я вас буду даганяць!
Гульня "Арэлі"
(Дзеці стаяць у крузе, трымаюцца за рукі і махаюць руками наперад-назад)
Гой-да, гой-да, на арэлі селі,
Гойда, гой-да, песеньку запелі.
Вось так, вось так - хутка разгайдаліся, (Тупаюць ножкамі і паскараюцца з кожным разам)
Вось так, вось так - весела смяяліся! (Падаюць і рагочуць!)
Вершык дзяжурных
Мы з табой дзяжурныя,
Спраў у нас багата:
Дастаем талеркі мы,
Кубкі для гарбаты.
Нянечка руплівая
Цёпла пасміхнецца:
- Вы – мае памочнікі!
Дзякуй! Смачна есці!
Крыніца: сайт: ped-kopilka.ru