Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Памятка для бацькоў Патрабаванні да знешняга выгляду дзяцей.

Дата: 28 апреля 2019 в 19:15, Обновлено 20 января 2020 в 23:26

Ахайны выгляд, адзежа, якая адпавядае полу дзіцяці.

Памыты твар.

Чыстыя нос,  рукі, падстрыжаныя пазногці.

Акуратна прычэсаныя валасы.

Чыстая ніжняя бялізна.

Насоўкі ў верхняй адзежы і адзежы для групы.

         Для стварэння камфортных умоў знаходжання дзіцяці ў дзіцячым садзе неабходна:

Не меней 2-х камплектаў зменнай бялізны: хлопчыкам – шорты, трусікі, калготкі, маячкі; дзяўчынкам – калготкі, трусікі, маячкі.

У цёплы час – шкарпэткі, гольфы.

Піжаму для сну і насочкі.

Два пакеты для захоўвання чыстай і скарыстанай бялізны.

Бялізна,  адзёжа і іншыя рэчы павінны быць прамаркіраваныя.

Перад тым, як весці дзіця ў дзіцячы сад, праверце, ці адпавядае яго адзёжа пары года і тэмпературы паветра. Прасачыце, каб адзежа не была занадта вялікая і не скоўвала яго рухаў. Завязкі і зашпількі павінны быць размешчаны так,  каб дзіця магло самастойна сябе абслужыць.  Абутак павінен быць лёгкім, цёплым, сапраўды адпавядаць назе дзіцяці, лёгка здымацца і апранацца.

 Насоўка неабходна дзіцяці як у памяшканні, так і на прагулцы.

Каб пазбегнуць выпадкаў траўматызму, неабходна праверыць, што знаходзіцца ў кішэнях у адзежы дзіцяці на наяўнасць небяспечных прадметаў. Катэгарычна забараняецца прыносіць у дзіцячы сад вострыя,  рэжучыя, шкляныя прадметы (нажніцы, нажы, шпількі, цвікі, дрот, люстэркі, шкляныя флаконы), а таксама дробныя прадметы (пацеркі, гузікі і да т.п.), таблеткі і іншыя лекі.

Крыніца: ddu 171.minsk.edu.by

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.