Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Кансультацыя для выхавальнікаў "Эфектыўныя напрамкі вывучэння і ўкаранення беларускай мовы ў адукацыйным працэсе дашкольнай установы "

Дата: 7 апреля 2019 в 18:51, Обновлено 22 января 2020 в 10:56

Каб родная мова не была экзотыкай для дзяцей і заняла пачэснае месца ў адукацыйным працэсе, неабходна наладзіць сістэму дзейнасці па ўжыванні, укараненню і распаўсюджанні яе ва ўстановах адукацыі.      Прапануем эфектыўныя напрамкі вывучэння і ўкаранення беларускай мовы ў адукацыйны працэс дашкольнай установы:

арганізацыя тлумачэння заканадаўства аб магчымасці выбару мовы навучання на бацькоўскіх схода;

 правядзенне ў дашкольных установах дзѐн беларускай мовы, заняткаў па развіцці беларускамоўных узаемаадносін ("Нацыянальнае адзенне", "Вышыўка і карункі", "Лялькі з саломы і лѐну", "Вырабы з лазы (саломкі, дрэва, гліны)", "Беларускі раслінны роспіс", "Беларуская народная цацка", "Знаѐмства з прадметамі сялянскага побыту");

 арганізацыя рэгулярных сустрэч з беларускімі пісьменнікамі па правядзенні асветніцкай работы ў дашкольных установах;

арганізацыя выдання газет, часопісаў, прысвечаных жыццю і творчасці беларускіх пісьменнікаў, пытанням развіцця беларускай мовы і літаратуры;

правядзенне ранішнікаў, свят, тэматычных вечарын, прысвечаных творчасці беларускіх пісьменнікаў, беларускаму народнаму фальклору;

правядзенне кніжных выстаў, дзѐн беларускага пісьменства з мэтай прапаганды беларускай мовы і лепшых твораў айчыннай літаратуры;

арганізацыя наведвання бібліятэк, музеяў, цэнтраў рамѐстваў, падарожжаў па гістарычных мясцінах беларусаў, дзе можна пазнаѐміцца з асноўнымі гістарычнымі падзеямі, славутымі беларусамі – іх месцам і значэннем у гістарычным развіцці краіны (Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Міхаіла Агінскага і інш.); мастацтвам Беларусі; народнымі святамі, традыцыямі, звычаямі, народнымі промысламі і рамѐствамі; дасягненнямі беларускага народу.      

Будзе цікавым і карысным для дзяцей дашкольнага ўзросту пазнавальны матэрыял для гульнявой дзейнасці:
         Рухомыя гульні "Садзі лянок", "Гарлачык", "Чарадзей", "Гарады", "А мы проса сеялі", "Грушка", "Пасадка бульбы", "Змейка", "Заінька ў садочку", "Шышкі, жалуды, арэхі", "Паляўнічыя і качкі". 

Дыдактычныя гульні 

Малодшы ўзрост: "Знайдзі прадмет па слове",  "Што ў мяшэчку", "Ветлівыя словы".

Сярэдні ўзрост:  "Магазін", "Разбяры посуд", "Адгадай, што ў мяшэчку?", "Агароднік", "Што нам прывезлі калгаснікі?", "Хто што робіць у весцы".

Старэйшы ўзрост: "Што з чаго і як зроблена?", "Каму што трэба", "Хто знойдзе, няхай возьме", "Што я бачыў", "Што схавана пад сурвэткай?", "Паглядзі, спазнай і назаві", "У садзе, полі, агародзе", "Гардэроб лялькі". Нельга вывучыць родную мову пад прымусам, яна павінна ўвайсці ў сэрца і думкі дзяцей непрыкметна, лѐгка. А для гэтага неабходна спалучаць разнастайныя формы работы, якія б не прымушалі дзіця «завучваць», а падштурхоўвалі да свядомага жадання запомніць новае слова, яскравы паэтычны радок, падзяліцца радасцю свайго адкрыцця з сябрамі, бацькамі.
         Формы работы педагогаў дашкольнай установы з бацькамі. 

Індывідуальныя формы: 

- стварэнне герба сям’і, радаводу;
 - распрацоўка і падрыхтоўка касцюмаў да народных святаў;
 - прыгатаванне страў беларускай кухні;
 - мэтавыя прагулкі па вёсцы;
 - наведванне музеяў, выстаў;
 - складанне апавяданняў на розныя тэмы;
 - збіранне ілюстрацый, выразак з часопісаў;
 - анкетаванне бацькоў.
 Калектыўныя формы:
 - кансультацыя "Мая Радзіма-Беларусь";
 - семінар-практыкум "Традыцыі беларусаў і іх асноўныя запаветы";
 - лекторый "Роля бацькоў, бабуляў і дзядуляў у выхаванні сваіх нашчадкаў";
 - сямейны клуб "Талака";
 - гутаркі, успаміны дзядоў і бабуль пра сваѐ мінулае;
 - круглы стол "Мудраслоўе на кожны дзень", "Як выхаваць беларуса"; - лекцыя-дыялог "За талакою ўсѐй сям’ѐю" (аб працоўным выхаванні ў сучаснай сям’і);
 - забава "За здаровы лад жыцця";
 - сустрэчы са знакамітымі жанчынамі Беларусі, шматдзетнымі маці, жанчынамі года;
 - вечарына "Не пусцім наш род на звод";
 - конкурс "Дружна стане ў карагод наш славуты радавод";
 - сумесныя народныя святы і абрады;
 - гасцѐўня "Любімая песня (верш, прыказка) нашай сям’і";
 - вечар-партрэт "Куфэрачак сямейнага шчасця";
 - вячоркі "Сення ў нашай хаце свята";
 - шоў-конкурс "Вось такія пірагі!";
 - стварэнне і работа міні-музеяў у групе (беларускае нацыянальнае адзенне, жывельны і раслінны свет, гістарычныя помнікі, дэкаратыўна- прыкладное мастацтва і інш.) ;
  - інсцэнізацыя казак і паданняў;
 - школа маладых бацькоў  ( "Якая матка, такое і дзіцятка " – цыкл сустрэч з маладымі сем’ямі).
 - сямейны педсавет  "Вопыт выхавання дзяцей".
   Каб вызначыць адметнасць педагагічнага вопыту сям’і, бацькам прапануецца анкета з пытаннямі і заданнямі:
 - Ці ведае Ваша дзіця геаграфічныя назвы мясцовасці, дзе пражывае?
 -Зможа сын (дачка) назваць Ваша поўнае імя і імя па бацьку?
 -Як часта ўнук (чка) бачыцца з бабуляй і дзядулем?
 -Як Вы рыхтуецеся да нацыянальных святаў, якія з іх адзначае Ваша сям’я?
 -Якія рэцэпты (назвы) беларускіх страў перададзены Вам ад старэйшага

пакалення?
 -Ці гулялі б Вы з дзецьмі ў народныя гульні, каб ведалі іх змест і прыналежнасць святу (напрыклад, біткі ў Вялікдзень; гойданне на арэлях на Саракі, Гуканне вясны і інш.)?
      Спадзяемся, што прапанаваныя сродкі і формы дапамогуць Вам арганізаваць цікавую і змястоўную дзейнасць у дадзеным накірунку.  Толькі агульнымі намаганнямі можна дабіцца станоўчага выніку ў далучэнні дзяцей да роднай спадчыны.

Крыніца: сайт - doshvozrast.ru



 



 



 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.