Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Прапускны рэжым

Дата: 31 марта 2019 в 19:15, Обновлено 22 января 2020 в 09:53

ПАВАЖАНЫЯ НАВЕДВАЛЬНІКІ ЎСТАНОВЫ ДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ!

Звяртаем вашу ўвагу на тое, што на тэрыторыі ўстановы дашкольнай адукацыі арганізаваны   прапускны рэжым.
 Прапускны рэжым — парадак, які забяспечваецца сукупнасцю мерапрыемстваў і загадаў, якія выключаюць магчымасць бескантрольнага ўваходу (выхаду) наведвальнікаў, унясення (вынасу) маёмасці і службовых дакументаў, а таксама ўезду (выязду) аўтатранспарту на аб'ект.Прапускны рэжым усталёўвае парадак пропуску на аб'ект персанала і наведвальнікаў. У наш час функцыі адказных па прапускным рэжыме ажыццяўляюць супрацоўнікі дашкольнай установы, не занятыя ў адукацыйным працэсе.
          На тэрыторыі дашкольнай установы  маюць права знаходзіцца:

- супрацоўнік дашкольнай установы ў адпаведнасці з усталяваным працоўным часам (з 7.30 – 18.00)

- супрацоўнікі, часова выконваючыя працу ў адпаведнасці з загадамі і працоўнымі дагаворамі на вызначаным для іх участку  працы:

- бацькі выхаванцаў падчас прыёму дзяцей з 7.30 да 8.30  і адыходу дзяцей дадому  з 16.00 да 18.00.

Уваход у будынак установы дашкольнай адукацыі людзей  дазваляецца толькі пры наяўнасці ў іх дакумента, які сведчыць аб ім.

Законныя прадстаўнікі выхаванца або іншыя асобы, якія па іх даручэнню прыводзяць яго ва ўстанову дашкольнай адукацыі, павінны перадаць выхаванца выхавальніку, а ў выпадку яго адсутнасці – іншаму педагагічнаму працаўніку, які здзяйсняе прыём выхаванцаў групы, памочніку выхавальніка.

   Забіраць дзіця з установы дашкольнай адукацыі павінны яго законныя прадстаўнікі. У выпадку, калі існуе аб'ектыўная прычына, па якой яны не могуць забіраць дзіця з установы дашкольнай адукацыі (хвароба, службовая камандзіроўка, графік працы і інш.). гэта могуць ажыццяўляць іншыя асобы (найблізкія сваякі, знаёмыя) на падставе заявы законных прадстаўнікоў выхаванца на імя кіраўніка ўстановы дашкольнай адукацыі.

   Забараняецца аддаваць выхаванцаў падлеткам, якім не споўнілася 16 гадоў, ліцам,  у алкагольным ці наркатычным ап'яненні.

      Кругласутачны доступ у будынак установы дашкольнай адукацыі дазваляецца загадчыку, загадчыку гаспадаркі,  персаналу абслугоўваючых арганізацый пры ўзнікненні аварыйных сітуацый.

   Уезд аўтамабільных транспартных сродкаў (акрамя абслугоўваючых транспартных  сродкаў) на тэрыторыю ўстановы дашкольнай адукацыі забаронены.

       Аўтамабілі спецыяльнага прызначэння (пажарная, аварыйная, МНС, хуткая медыцынская дапамога, міліцыя) пры пажарах, аварыях, стыхійных бедствах, няшчасных выпадках і здзяйсненні  злачынства на тэрыторыі,  бесперашкодна прапускаюцца на тэрыторыю ўстановы.

У сувязі з дзеяннем прапускнога рэжыму ва ўстанове ўваход ва ўстанову адукацыі з 8.00 да 16.00   будзе ажыццяўляцца толькі праз цэнтральны ўваход.

ДЗЯКУЙ ЗА РАЗУМЕННЕ!


 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.