Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Памятка для законных прадстаўнікоў «Бяспека дзяцей дашкольнага ўзросту»

Дата: 14 апреля 2020 в 15:34
     Дзеці — самыя цікаўныя стварэнні на свеце. Калі яны пачынаюць знаёміцца з навакольным светам, яны правяраюць яго на трываласць, зусім не ўяўляючы, якія небяспекі могуць іх высочваць. Дом або кватэра — гэта першае "асяроддзе ", у якім дзіця пачынае рабіць свае першыя крокі, жыве ў сваім "свеце".

    Гэтая памятка бацькам пра бяспеку дзяцей дома дапаможа дарослым і  дзецям адчуваць сябе ў бяспецы.

1-я парада. Перш, чым пасадзіць дзіця ў ванну, абавязкова правярайце тэмпературу вады. Не пакідайце вашага малога ў ванне без нагляду нават на некалькі секунд. Пакуль дзіця малое, трэба зачыняць ванну на зашчапку.

2-я парада. Бытавую хімію захоўваеце ў шафках з надзейнымі замкамі. Касметыку, брытвы, манікюрныя наборы, лекі і шкляны посуд трымайце ў такім месцы, каб дзіця не могло іх дастаць.

3-я парада. Не дапускайце таго, каб вашаму дзіцяці трапілі ў рукі запалкі. Усе прадметы, з дапамогай якіх з'яўляецца агонь, неабходна прыбраць далей ад дзіцяці.

4-я парада. Купляйце толькі тыя цацкі, дзе ёсць знак, які пацвярджае іх бяспеку. Перад тым,  як купіць цацку, панюхайце яе. Калі цацка мае пах - значыць, яна вылучае шкодныя рэчывы.

    Заўсёды сачыце за тым, каб сярод цацак адсутнічалі дробныя прадметы. Калі з'явіліся зламаныя цацкі, трэба іх выкінуць.

5-я парада. Правады ад электрапрыбораў трэба размяшчаць за мэбляй, каб дзіця не магло іх дастаць. Тэлевізары, экраны кампутара — таксама крыніцы вялікіх праблем. Не дазваляйце малому падыходзіць блізка да тэлевізара і гуляць у непасрэднай блізкасці ад яго.

6-я парада. На мэблі вострыя куты трэба абавязкова закрыць мяккімі накладкамі з гумы або іншага матэрыялу, які не дасць дзіцяці моцна параніцца.

7-я парада. Калі ў доме малы, вокны і балконы павінны быць абавязкова зачыненыя.

8-я парада. Рыхтуйце ежу на далёкіх фаерка, каб дзіця не магло дацягнуцца да гарачых рондаляў і патэльняў.

Здароўе і жыццё дзяцей залежаць ад вас!

Сайт: "Інструктыўна-метадычны кабінет"

                       


 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.