Упершыню дзіцячы сад расчыніў свае дзверы ў снежні 1984 года.
У той час ён быў ведамасны і адносіўся да саўгаса «Клецкі». Дзіцячы сад знаходзіцца ў аднапавярховым цагляным будынку. Дзіцячы сад быў разлічаны на 1 групу. Сад наведвалі дзеці ад 1 года да 7 гадоў.
У розныя гады дзіцячы сад узначальвалі:
-Біч Галіна Міхайлаўна ( 1984/ 1990);
-Машэй Ларыса Дзям'янаўна (1990/1994);
-Цыган Аксана Вячаславаўна (1994/1996);
-Катовіч Валянціна Мікалаеўна (1996/1999);
-Бяганская Наталля Вячаславаўна ( 1999/2006);
-Лобан Надзея Анатольеўна (2006/2009);
-Буката Святлана Анатольеўна (2009/2010);
-Дамарацкая Галіна Радзіонаўна (2010 – па сёняшні дзень).
У самых вытокаў развіцця дзіцячага сада стаялі маладыя энтузіясты, педагогі-дашкольнікі. Галоўным чынам працавала адна моладзь. Працавалі дружна, весела. Усе выхавальнікі былі добрыя, таму мамы сваіх дзяцей давяралі як самім сабе.
Першапачаткова дзіцячы сад быў аднагрупавы, без спальні, наведвала яго 20 дзяцей. Дзеці спалі на раскладушках, ежу насілі ў вёдрах. Пасада памочніка выхавальніка раней звалася – няня.
Каўроў у групе не было, замест іх ляжалі вузкія дарожкі на паралоне.
Жыццё не стаіць на месцы. Былі арганізаваны і дабудаваны яшчэ дзве групы. Ведаючы праблемы фінансавання і забеспячэння тых гадоў, можна прадставіць, колькі сіл, душэўных і фізічных, каштавала калектыву дзіцячага сада яго стаўленне і развіццё. Шматлікія дапаможнікі для педагагічнага працэсу і развіваючага асяроддзя былі выраблены рукамі выхавальнікаў, спецыялістаў і бацькоў, крапатліва збіралася метадычная і мастацкая літаратура, метадычныя распрацоўкі і шматлікае іншае.
За час свайго функцыянавання дзіцячы сад заўсёды ішоў у нагу з часам і адказваў усім стандартам дашкольнай адукацыі.
Усё, што маецца ў дзіцячым садзе набывалася вельмі павольна і з вялікай працай. І ў гэтым заслуга ўсяго калектыва.
У той час у дзіцячым садзе мелася толькі музычная зала і метадычны кабінет.
Педагагічны калектыў за ўсе гэтыя гады паказаў шмат адкрытых заняткаў, правёў вялікую колькасць дзіцячых ранішнікаў разнастайнай тэматыкі.
Да цяперашняга часу ў дашкольнай установе працуе выхавальнік дашкольнай адукацыі Святлана Мікалаеўна Новік – добры, мяккі, спакойны выхавальнік, яе з захапленнем прымаюць самыя маленькія выхаванцы і іх бацькі.
І, вядома, у дзіцячым садзе нельга было абыйсціся без харчаблока. Галоўным старажылам на харчаблоку з'яўлялася Таццяна Вячаславаўна Крупская, якая працуе на гэтай ніве больш 30 гадоў.
З 01.01.1993г. дзіцячы сад быў перададзены на бюджэт Зубкаўскага сельскага выканаўчага камітэта.
З 01.01.2006г. дзіцячы сад быў перададзены ў падначаленне аддзела адукацыі Клецкага райвыканкама.
13.11.2009 г. дзіцячы сад зарэгістраваны ў якасці юрыдычнай асобы як дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сякерыцкі дзіцячы сад Клецкага раёна».
У 2010г. педагагічны калектыў узнагароджаны Ганаровай граматай аддзела адукацыі Клецкага райвыканкама па выніках раённага агляду-конкурсу па стварэнню ўмоў для арганізацыі музычнай дзейнасці.
У 2014г. была праведзена рэарганізацыя з мэтай паляпшэння ўмоў для знаходжання дзяцей у дзіцячым садзе і працы спецыялістаў. Скарацілася колькасць груп. Абсталяваны: музычна-спартыўная зала, метадычны кабінет, экалагічны пакой, пакой па асновам бяспекі жыццядзейнасці дзяцей.
У наш час умовы працы і жыццё дзяцей у дзіцячым садзе мала нагадваюць тыя далёкія гады.