Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вясёлая прагулка РАЗАМ!

Дата: 4 августа 2020 в 16:14, Обновлено 13 августа 2020 в 16:09

Надыходзіць  выхадны дзень. Куды пайсці з дзіцем?  Гэта пытанне часта ставіць бацькоў(законных прадстаўнікоў) у тупік.

    У кожнай сям'і па-свойму прынята праводзіць выхадныя дні.  Але ў большасці выпадкаў, гэта выглядае так: мама з татам заняты сваімі справамі, дзеці глядзяць мультыкі ці сядзяць за кампутарам. Гэта не толькі дрэнна адлюстроўваецца на здароўе дзяцей дашкольнага ўзросту,  але і аказвае адмоўнае ўздзеянне на дзіцяча-бацькоўскія адносіны,  паміж бацькамі і дзецьмі губляецца нітка сяброўства і даверу.

   Хоць выхадныя можна праводзіць весяла і з карысцю для ўсёй сям'і. Сумеснае баўленне часу гуртуе сям'ю,  а гэтак жа дае зразумець дзіцяці, наколькі ён важны для мамы і таты.

   У любое надвор'е і пры любым фінансавым стане можна цікава і займальна праводзіць час са сваёй сям'ёй, атрымаць масу ўражанняў, задавальненняў ад прагулак з дзіцем усёй сям'ёй.

                       Паважаныя бацькі дзяцей дашкольнага ўзросту.<o:p></o:p>

    У рамках удзелу ў  сацыяльна-педагагічным праекце “Вясёлая прагулка РАЗАМ!” педагагічныя працаўнікі ўстановы дашкольнай адукацыі “Сякерыцкі дзіцячы сад Клецкага раёна”  распрацавалі “маршруты выходнага дня”.

Спадзяёмся адзін з выхадных, а можа быць і некалькі вы правядзяце весяла і з карысцю для ўсёй сям'і.<o:p></o:p>

Хай вашы сумесныя сямейныя вольныя часы будуць карыснымі і цікавымі!<o:p></o:p>

    Чакаем ад вас, фатаграфіі, відэаролікі, малюнкі, кнігі, памяткі, усё, што  створыць вашу  фантазію  па выніках правядзення выхаднога дня ўсёй сям'ёй па нашых маршрутах.<o:p></o:p>

    ВАШЫ ТВОРЧЫЯ ПРАЦЫ БУДУЦЬ РАЗМЕШЧАНЫ НА САЙЦЕ НАШАЙ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ.

Маршрут выхаднога дня "Падарожжа ў прафесію"

Маршрут выхаднога дня "Прыгажосць лясных мясцін"

Маршрут выхаднога дня "У госці да паштальёна Печкіна"

<o:p> </o:p>










 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.