Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Збіраемся ў лес для ціхага палявання

Дата: 16 июля 2020 в 16:20
174 просмотра

Збіраемся ў лес для ціхага палявання<o:p></o:p>

Дзякуючы дажджліваму надвор'ю,  сёлета ў беларускіх лясах вырас багаты ўраджай ягад і грыбоў.

Каб назапасіцца,  як мага вялікай колькасцю нарыхтовак на зіму, людзі для збору ляснога ўраджая адпраўляюцца ў лепшыя месцы, пра якія яны  пачулі ад сваякоў або сяброў. Шматлікія гатовыя адправіцца на ціхае паляванне ў суседні раён, а то і вобласць, у зусім незнаёмы лес,  дзе ні разу перад гэтым не былі.

Як жа правільна падрыхтавацца да паходу ў лес?

У першую чаргу перад паходам у лес вам неабходна апавясціць  сваіх

сваякоў і сяброў,  што вы туды накіраваліся.  Гэта неабходна зрабіць для таго, каб у выпадку неспадзяваных выпадкаў, людзі ведалі, дзе вас шукаць. Адзежа на вас павінна быць як мага ярчэй, так вас лягчэй будзе заўважыць, калі вы згубіцеся.  Лепш пры сабе мець цёплую кофту,  пажадана са святлоадбівальным элементам, так будзе магчымасць не толькі сагрэцца,  але і палегчыць вашы

пошукі,  калі вы не зможаце выйсці з лесу да ночы.  З абутку лепш за ўсё надзець высокія гумовыя боты з цвёрдай падэшвай, якія не толькі не дадуць вашым нагам прамокнуць, але і абароняць ад вострых галінак і ўкусаў змей. Абавязкова з сабой неабходна ўзяць мабільны тэлефон з цалкам зараджанай батарэяй.  Мабільны тэлефон патрэбен для таго,  каб вы ўвесь час знаходзіліся на сувязі і ў выпадкі бяды змаглі патэлефанаваць сваім блізкім або паведаміць у МНС. У заплечнік абавязкова пакладзіце запас вады, прадукты харчавання, запалкі або запальніцу.  Лепш за ўсё пры сабе мець запальніцу, бо запалкі могуць прамокнуць, а запальніцай у любое надвор'е вы зможаце развесці вогнішча, якое  дапаможа вам сагрэцца і пазначыць сваё месца знаходжання.

<o:p> </o:p>


 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.