Пад кантролем лясныя масівы і тарфянішчы (Клецкі раён)
Пад кантролем лясныя масівы і тарфянішчы (Клецкі раён)<o:p></o:p>
Клецкія выратавальнікі сумесна з прадстаўнікамі лясной гаспадаркі працягваюць праводзіць штодзённыя рэйды па выяўленні парушальнікаў абвешчанай забароны на наведванне лясоў.
Хоць на большай частцы тэрыторыі Клетчыны ўжо прайшлі дажджы, пажарнае становішча ў экасістэмах дагэтуль застаецца напружаным.
Працаўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях працягваюць праводзіць рэйды па навакольных лясах. Парушальнікаў забароны на наведванне лясных масіваў і тарфянішчаў у гэты раз выяўлена не было.
Тым не менш, з пачатку года на тэрыторыі Клетчыны былі зафіксаваны
выпадкі лясных пажараў. Выяўленыя асобы панеслі за гэта адказнасць.
За парушэнне забароны на наведванне вышэйуказаных месцаў, паводле артыкула 15.29 КоАП Рэспублікі Беларусь, прадугледжана адміністрацыйная
адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры да 25 базавых велічынь.
Калі гэта пацягне за сабой знішчэнне ці пашкоджанне тарфянішча, ці ляснога масіва, як гэта было ў нашым выпадку, парушальнікаў чакае накладанне штрафу ў памеры да 50 базавых велічынь.
Звяртаем вашу ўвагу: на час дзеяння забароны зачынены ўсе шлагбаўмы на з'ездах з дарог, рух у лясах і на тарфянішчах забаронены для любога аўтатранспарту, акрамя транспарта кантрольна-наглядных органаў і тэхнікі лясгаса. Не варта парушаць забарону.
Калі вы сталі сведкай загарання ляснога масіва ці тарфянішча - выклічце
выратавальнікаў па тэлефоне 101 ці 102 і паспрабуйце патушыць пажар самастойна. Калі ліквідаваць ачаг пажару сваімі сіламі немагчыма, і полымя распаўсюдзілася на значную плошчу, неадкладна пакідайце небяспечнае месца.
Беражыце сябе і сваіх блізкіх!
<o:p> </o:p>