Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Навіны

Выхавальнік дашкольнай адукацыі Новік С.М. на працягу ўсёй гутаркі фарміравала адказнае стаўленне за стан птушак акружаючага асяроддзя. Дзеці з задавальннем прымалі актыўны ўдзел у гутарцы.

Кaляды – cвятa дaўняe, cвoй пaчaтaк бяpэ ў глыбiнi ciвыx cтaгoддзяў i пpыcвeчaнa Сoнцy – ciлe, якaя дae жыццё пpыpoдзe i людзям.
Нa дpyгi дзeнь Кaляд, пaд вeчap, пa cялe пaчынaлi xaдзiць кaлядoўшчыкi – нeвялiкiя гpyпкi мoлaдзi, пepaaпpaнyтыя ў кaзy, жopaвa, кaбылy i цыгaнoў. Дoбpa пaдpыxтaвaўшыcя, ycя гэтa пaчэcнaя кaмпaнiя xaдзiлa aд xaты дa xaты, вiтaлa гacпaдapoў дoбpым cлoвaм, вiншaвaлa ca cвятaм, жaдaлa шчacця ў нoвым гoдзe.
У нашай дашкольнай установе прайшло тэатралізаванае прадстаўленне "Каляды", дзе выхаванцы з задавальненнем знаёміліся з беларускай культурай, беларускімі традыцыямі. (Гл.фотаальбом)

Самае лепшае задавальненне выхаванцы атрымліваюць ад работы з краскамі, пэнзлем. Пагэтаму ёлачку малявалі ўсе з вялікай ахвотай і захапленнем.

Пачаліся навагоднія канікулы. Кожны дзень праходзіць весела і цікава. Вось і сёння дзеці з задавальненнем прымылі актыўны ўдзел у пастаноўках казак. (гл.фотаальбом)

ПАВАЖАНЫЯ БАЦЬКІ!

ЗІМОВЫЯ КАНІКУЛЫ Ў ДЗІЦЯЧЫМ САДЗЕ БУДУЦЬ ПРАХОДЗІЦЬ

З 26.12. 2019 па 04.01.2020

Любяць нашы выхаванцы не толькі слухаць казкі, калі ім чытае выхавальнік, але і прымыць актыўны ўдзел у яе інсцэніроўцы.

З 9 снежня 2019 года па 10 студзеня 2020 года ў Мінскай вобласці пройдзе навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці».
Правядзенне акцыі зацверджана Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2019 года №652.
У кожнай установе адукацыі вобласці адбудуцца навагоднія ранішнікі, святочныя маскарады.

У кожнага маецца сэрцайка, чаму сэрцайка? Таму што наша дабрыня зыходзіць ад нашага сэрца. Кожны дае сваё сэрцайка таму, каго ён лічыць добрым, і тлумачыць, чаму.
Чалавек нараджаецца і жыве на Зямлі для таго, каб рабіць людзям дабро. Навучыцца па - сучаснасці быць добрым цяжка. Шлях да дабрыні - не лёгкі, доўгі, шлях на якім чалавека чакаюць узлёты і падзенні, спускі і ўздымы. У кожнага чалавека большага і маленькага свой шлях да дабрыні, міласэрднасці, спачуванню.(Фотаматэрыялы глядзіце ў фотаальбоме)

Пры правядзенні занятка па адукацыйнай галіне "Дзіця і грамадства" фарміраваліся веды і ўстойлівае разуменне аб неабходнасці выканання правілаў дарожнага руху.

Районный этап областного благотворительного Фестиваля-марафона «Крылья Ангела» проводится с 18.11.2019 - 31.12.2019 года. с целью активизации совместной деятельности учреждения образования, семьи и общественности по вовлечению детей и взрослых в социально значимые дела, развитие и утверждение традиционных семейных ценностей в белорусском обществе.

Міжнародны дзень энергасберажэння адзначаюць ва ўсім свеце 11 лістапада. Тэматычныя мерапрыемствы прайшлі і ў нашым дзіцячым садзе. Выхаванцы старэйшай і малодшай групы прынялі ўдзел у гульнях, у групt прайшлі заняткі па тэме, дзеці паглядзелі відэаролікі па энергасберажэнню.(гл. фотаальбом)

Разгадваць рэбусы, складваць карцінкі для дзяцей асабліва цікава. Вось пагэтаму, выхавальнік дашкольнай адукацыі Святлана Мікалаеўна, пры вывучэнні назваў пакаёвых раслін, выкарыстоўвае дыдактычныя гульні. Выхаванцам вельмі падабаецца.

Любяць нашы выхаванцы не толькі спяваць і танцаваць, але і дружна ўсе на вуліцы, у час прагулкі, развучваць новыя гульні.(фотаматэрыялы гл. у альбоме "Прагулка")