Навіны
14.10.2019 года ў дашкольнай установе прайшло свята, прысвечанае Дню Маці". Выхаванцы групы паказалі міні-сцэнку "Дружная сям'я"
10.10.2019 года выхаванцы групы на занятку па адукацыйнай вобласці Мастацтва (аплікацыя) рабілі падарунак маме.(фотаматэрыялы гл. у альбоме "Падарунак маме")
З 16 па 22 верасня прашла міжнародная кампанія "Еўрапейскі тыдзень мабільнасці".
Кожны год гэта кампанія прысвечана тэмам, связаным з прыцягненнем увагі грамадскасці да праблем залішняй колькасці аўтамабільнага транспарту
ПАВАЖАНЫЯ БАЦЬКІ!
Па выніках апытання бацькоў пра запатрабаванасць дадатковых адукацыйных паслуг на платнай аснове ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сякерыцкі дзіцячы сад Клецкага раёна» у 2019/2020 навучальным годзе функцыяніруе дадатковая адукацыйная паслуга для дзяцей гадоў: харэаграфія.
З 02.09.2019 - 06.09.2019 у дашкольнай установе прайшла нядзеля бяспекі. Дзеці з задавальненнем слухалі выхавальніка аб правілах маленькага пешахода, на практыцы замацоўвалі свае веды.
06.09.2019 года ў дашкольнай установе адбыўся бацькоўскі сход на якім бацькі азнаёміліся з накірункамі работы ўстановы на 2019/2020 навучальны год, выбралі склад папячыцельскага савета. На заканчэнні законныя прадстаўнікі паўдзельнічалі ў музычнай забаве "Падарожжа па беларускіх гульнях"
Вось і заканчваецца лета. Канец жніўня - пахне восенню. У паветры водар наступаючай залатой пары, на дрэвах з'яўляюцца першыя жоўтыя лісткі, а клумбы расцвітаюць залатымі фарбамі.
Нашы клумбы таксама радуюць вока. На ўваходзе гасцей сустракаюць алеі з жоўтымі бархатцамі, далей цвітуць цыніі, на клумбах-парасонах распусціліся астры.
У нашым садку вельмі цікава прайшоў дзень загадвання загадак. На працягу дня дзеці не толькі адгадвалі загадкі, але і стараліся перадаць адгадкі ў малюнку.
Не мяшае дрэннае надвор'е нашым выхаванцам займацца любімай справай - спяваць і танцаваць.
Дзеці ўспрымаюць музыку і рухаюцца ў адпаведнасці з яе характарам, пачынаючы і заканчваючы рух адначасова з музыкай. Выконваюць парныя, вобразныя танцы, водзяць карагоды. Выхоўваюць творчыя адносіны да розных відаў музычнай дзейнасці.
Заўсёды з задавальннем дзеці любяць канструяваць, прыдумваць розныя цікавыя канструкцыі ў ходзе чаго развіваюць дробную маторыку рук, вучацца фантазіраваць, думаць.
Пры правядзенні фізкультурнага вольнага часу "Казачныя вясёлыя старты" выхаванцы замацоўвалі веды пра казачных герояў, фарміравалі ўменне выконваць эстафеты з бегам, вучыліся гуляць з мячамі, паўтаралі знаёмыя гульні.
У адпаведнасці з загадам упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Клецкага райвыканкама з 08.07.2019 па 12.07.2019 у дўашкольнай установе будзе праводзіцца ксаметычны рамонт. На гэты перыяд дзіцячы сад працаваць не будзе.
Пры правядзенні фізкультурнага вольнага часу "Рукавічка" дзеці практыкаваліся ў асноўных рухах, развівалі фізічныя якасці праз гульнявую дзейнасць, выхоўвалі уменне дзейнічаць разам, ствараць станоўчы эмацыянальны настрой.