Навіны
Нацыянальны Цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь з'яўляецца цэнтральнай дзяржаўнай навукова-практычнай установай у сферы прававой інфарматызацыі і ажыццяўляе фарміраванне і вядзенне дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, у тым ліку ў сетцы Інтэрнэт.
Адным з такіх рэсурсаў з'яўляецца Дзіцячы прававы сайт (http://www.mir.pravo.by/) (далей – ДПС), створаны ў 2008 годзе па ініцыятыве адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і шырока выкарыстоўваецца ў рамках дзейнасці па прававой асвеце дзяцей і падлеткаў.
Паважаныя бацькі(законныя прадстаўнікі)!
Даводзім да Вашага ведама, што Клецкім РАЧС праводзіцца конкурс "Я б у выратавальнікі пайшоў". Конкур праводзіцца па 2 намінацыям: дзіцячы касцюм выратавальніка і дзіцячая тэхніка выратавальніка (каляска, ровар, педальны аўтамабіль). Заяўку і матэрыялы (відэяпрэзентацыя да 3 хвілін) неабходна падаць на электронную пошту kleck101@mail.ru.
Творчага Вам настрою і цікавага правядзення часу!
Выхаванцы дашкольнай установы не толькі на занятках вучацца развіваць сваю мову, але і самі развіваюцца, дэманструючы тэатральныя пастаноўкі казак сваім сябрам.
Прыйшла вясна, заквітнеў луг і нашы выхаванцы з задавальннем малюць яго на паперы.